На сэрвісе youtube.com на канале «Дмитрий Тимофеев» апублікавана відэа, на якім кіроўцу аўтамабіля ў Оршы ў начны час спынілі на трасе М1. Падзеі адбываліся яшчэ ў першы дзень лета, апублікаваны ролік быў 24-га чэрвеня, але пэўны розгалас пайшоў толькі праз тры тыдні пасля апублікавання. Капітан Стаброўскі Сяргей Анатольевіч спыніў аўтамабіль, напачатку закрываў частку свайго службовага пасведчання і не адразу тлумачыў прычыны спынення аўтамабіля. Аўтар роліка так каментуе сітуацыю (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя):
Дело происходит на перекрестке трассы М1 и дороги Витебск - Орша 1 июня 2018 года в районе часа ночи. Естественно инспектор из темноты останавливает, маячки не работают и не включались. Хочу обратить внимание, что только потом я узнал, что инспектор воспользовался сайтом http://gto.by/test.html - для получения незаконной информации (нет официального вступления в силу этого тестового сервиса) и вообще не всё отображается на нем достоверно, для якобы установления прохождения техосмотра. Сожалею за мягкотелость товарища за рулем, что и повлияло на его подчинение незаконным требованиям инспектора, и в результате вместо предупреждения или 0.2 минималкок получил 1 минималку (мог две). Интересное продолжение в следующем ролике.
А як вы думаеце, паважаныя чытачы, хто мае рацыю, інспектар або чалавек, які ўступіў з ім у спрэчку і казаў пра незаконнасць дзеянняў супрацоўніка ДАІ? Каментуйце!