Сельскагаспадарчы і дачны сезон па Аршаншчыне будзе суправаджацца амаль бесперапыннымі дажджамі. Прынамсі, так абяццаюць сіноптыкі. Так, сёння - у пятніцу 20 ліпеня - на раніцу сіноптыкі гарантуюць навальніцу з верагоднасцю ў 80%. Хаця па стане на 7-30 ападкаў у горадзе яшчэ не назіраецца. У далейшым па меркаванні Белгідраметцэнтра на дзень зарадзяць дажджы.
Больш-меньш магчымасць папрацаваць на градках выдасца ў суботу - ноччу і раніцай прагназуецца нармальнае летняе надвор'е без ападкаў. Але ў дзёнь зноў 80% верагоднасці навальніцы, а вечарам дождж.
Нядзеля, панядзелак, аўторак і серада - пастаянныя дажджы, якія будуць перамяняцца навальніцамі з верагоднасцю ў 80, а то і 90%.