Па 2-м Шафёрскім завулку, што непадалёк вуліцы Горацкай у Оршы, увечары 19-га ліпеня гарэў гараж. Паведамленне пра ўзгаранне прыйшло ратавальнікам у 19:39. Гараж 5х7 метраў належыць грамадзяніну 1952 года нараджэння. У выніку пажару ў ім пашкоджаны дах, сцены, маёмасць і згарэў аўтамабіль «Фольксваген Пасат Б-3» 1988 году выпуску. Прычына, па якой пачаўся пажар, устанаўліваецца.
Сёлета ў Оршы ўжо гарэлі гаражы і аўтамабілі. Самым сур“ёзны пажар гаража адбыўся на вуліцы Якуба Коласа, там абгарэў яго ўласнік. А сярод аўтамабіляў пажары дагэтуль былі пераважна на адкрытым паветры, як зусім нядаўна на чыгуначным вакзале.