Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года ўстанаўліваецца ў сярэднім на душу насельніцтва ў памеры 213 рублёў 67 капеек. Такое рашэнне прынятае Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны (№61 ад 19 ліпеня).
Бюджэт пражытачнага мінімуму для розных катэгорый грамадзян будзе наступным:
працаздольнае насельніцтва - 236 рублёў 98 капеек;
пенсіянеры - 162 рубля 58 капеек;
студэнты - 206 рубля 89 капеек;
дзеці да 3 гадоў - 135 рублёў 93 капейкі;
дзеці ад 3 да 6 гадоў - 188 рублёў 95 капеек;
дзеці ад 6 да 18 гадоў - 231 рубель 32 капейкі.
Бюджэт пражытачнага мінімуму — сума грошай, неабходная чалавеку для задавальнення сваіх патрэбаў і падтрымання пэўнага ўзроўню жыцця. Ад БПМ залежыць памер працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі да іх. Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры некаторых дзіцячых дапамог, а таксама аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. БПМ пераглядаюць раз у квартал.