00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Замарозка ў Арэхаўску

30.07.2018 14:25

3623 прагляду, 0 каментароў

У Аршанскім раёне пачнуць выпуск замарожаных гародніны і ягад.

Філіял «Цяплічны» прадпрыемства «Віцебскэнерга» ў Аршанскім раёне восенню запусціць вытворчасць замарожаных гародніны і ягад, паведаміў яго дырэктар Павел Фаміноў. Інвестпраект рэалізуюць у пасёлку Арэхаўск. Восенню прадпрыемства адкрые цэх шокавай замарозкі ягад і гародніны. Кантракт на выраб тэхналагічнай лініі заключаны, яе пастаўка чакаецца ў жніўні. Абсталяванне прызначана для выпуску розных сумесяў (мексіканскіх, баршчовых) аж да дзевяцікампанентных. Практычна ўся гародніна будзе ва ўласнай вытворчасці «Цяплічнага».

«Цяпер мы не вырошчваем гарошак, таму першы час, магчыма, прыйдзецца яго закупляць Аднак ужо разглядаем варыянты яго вытворчасці. Эксперыментальныя плошчы плануем закласці ўжо ў наступным годзе», - растлумачыў для БЕЛТА кіраўнік.

Першапачаткова прадпрыемства мае намер вырабляць да 2 тысяч тон замарожанай прадукцыі ў год, пасля нарошчваць аб'ём.

Павел Фаміноў распавёў, што ў прадпрыемства 4 гектары ягаднікаў (суніцы, маліна, ажыны і дурніцы). Ураджай гэтага года - каля 11 тон, рэалізавалі насельніцтву праз фірмовую гандлёвую сетку. Ягады плануюць таксама замарожваць, а плантацыі з гэтых дароў прыроды хочуць пашырыць. У кансервавым цэху «Цяплічнага» ўсталююць новыя тэхналагічныя лініі беларуска-польскай вытворчасці па ўпакоўцы квашанай прадукцыі і разліву соку ў шклотару вышынёй 30 см. Аб'ём інвестыцый, накіраваны на гэтыя праекты, - каля 3,5 млн рублёў.

У 2020 годзе філіял мае намер прыступіць да праекту па пашырэнню на 6 гектараў цяплічнай гаспадаркі, а ў бліжэйшыя гады - пабудаваць рабатызаваную ферму на 1,2 тысячы галоў жывёлы ў вёсцы Стайкі.

Па выніках паўгоддзя рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі «Цяплічнага» склала 3,7%, выручка ад рэалізацыі - 7,1 млн рублёў, сярэдняя зарплата тут - 790 рублёў. На прадпрыемстве працуюць каля 380 чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Замарозка ў Арэхаўску

У Аршанскім раёне пачнуць выпуск замарожаных гародніны і ягад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение