На аўтадарозе Віцебск - Смаленск каля вёскі Заольша Лёзненскага раёну супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі грузавыя аўтамабілі "Сканія" і "ДАФ". Кіроўца першага, 31-гадовы жыхар Полацкага раёна, перавозіў 16 587 кг чорнага металічнага лому ў Расею. Другі, жыхар Полацка 46 гадоў, вёз туды ж 14 181 кг чорнага лома. Сума метала ў першым аўтамабілі склала 4 126 рублёў, у другім 3 527 рублёў. На абодвух кіроўцаў склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. Метал канфіскаваны.
А ў 45-гадовай аршанкі скралі мабільны тэлефон "Самсунг". Здарылася гэта ў прамежак паміж 20 гадзінамі 30-га ліпеня і 6 гадзінамі 31-га ліпеня, калі тая пабывала ў гасцях у знаёмых. Матэрыяльная шкода склала 212 рублёў. Папярэдне ўстаноўлена, што крадзеж справа рук двух непрацуючых 1984 і 1963 гг. нараджэння. Супраць іх пачата крымінальная справа.