Пра выпадак распавядае беларускае выданне "Камсамольскай праўды". Мужчына павез жонку ў стаматалогію. І калі сабраўся ад'язжаць, завёў машыну, то з пад капота нешта закрычала. Аказалася, пад капот залез кацёнак. Такое бывае не рэдка - кацяткі лезуць пад капот або для таго каб пагрэцца ў халодны перыяд года (калі рухавік быў выключаны але яшчэ не астыў), або, наадварот, схавацца ад сонца ў спёку. Гэтаму кацёнку не пашанцавала, калі мужчына паспрабаваў завесці машыну, рухавік прывадным рамянём прыхапіў кацёнку лапу і хвост. Шкада было і кацёнка ды і рухавік з зажатай жывёлай мог пашкодзіцца. Што рабіць гаспадар машыны не ведаў. А пры гэтым, вакол аўтамабіля збіраліся людзі. Некаторыя, нават, самі спрабавалі дастаць малога, але і справа гэта складаная і кацёнак не надта даваўся ў рукі. У выніку нехта пазваніў у міліцыю і на выклік прыехаў супрацоўнік ДАІ.
"Ратавальная аперацыя" працягвалася некалькі гадзін. Лейтэнант аўтаінспекцыі Аляксей Дубін, нават, выклікаў знаёмага аўтаслесара, каб той дапамог. У выніку кацёнка дасталі і ён, кульгаючы, збе у бліжэйшыя двары. Пакуль даставалі жывёл, трохі пашкодзілі той самы рамень, але прыехаўшы аўтаслесар у такой не стандартнай сітуацыі бясплатна ўсё выправіў.