Пажар адбыўся каля 14 гадзін у панядзелак - тады калі ў Оршы па прадпрыемствах ездзіў прэзідэнт. Як паведамляе зводка МНС, невялікі пажар здарыўся у вентыляцыйным канале. Хаця пакуль дакладная прычына пажару не высветлена, можна меркаваць, што адбылося кароткае замыканне. Бо ў выніку пажару пашкоджаны тры аўтаматычных выключальнікі і электрычны кабель.
На "Пабедзе" ўжо даволі доўгі час ідуць рамонтныя работы.