Банальнае затрыманне фаната на аршанскім стадыёне стварыла прэцэндэнт праз які некаторыя нашыўкі патрапяць у спіс экстрэмісцкіх матэр'ялаў. Гаворка ідзе пра выпадак, які адбыўся яшчэ ў чэрвені на матчы Орша-Ліда. Тады міліцыянтам не спадабаліся нашыўкі на вопратцы аднаго з фанатаў мясцовага клуба з абвеатурамі "A.C.A.B." і "С.Л.О.Н.". Маладога чалавека вывелі са стадыёна, паспрабавалі сарваць нашыўкі сілай і ў выніку ён атрымаў рашэннем суда два штрафы: нецэнзурная ругань і супраціў міліцыі. Здавалася б, на гэтым можна было б і ставіць кропку, але аршанскія міліцыянты стварылі юрыдычны прэцэндэнт, які цяпер аўкнецца па ўсёй краіне.
Справа ў тым, што хаця абрэвіятуры гэтыя можна расшыфроўваць па-рознаму, але ў перашпачатковы выглядзе яны азначаюць абразу ў бок міліцыянтаў. Такія нашыўкі носяць дзесяткі тысяч маладых людзей па краіне і ініцыятыва аршанскіх міліцыянтаў цяпер можа закрануць і іх таксама. Міліцыянты адправілі гэтыя абрэвіятуры на экспертызу. Экспертызу правялі ў Віцебску і пастанавілі, што спалучэнне такіх літараў правакуюць "варажнечу па нацыяльнай прыкмеце (прадстаўнікоў моладзевых субкультураў да супрацоўнікаў праваахоўных органаў)". Але і проста прызнання гэтых надпісаў мала - цяпер вынік экспертызы накіраваны ў міністэрства інфармацыі, якое павінна ўключыць гэтыя абрэвіятуры ў спіс экстрэмісцкіх матэр'ялаў. А аршанскага фаната ўжо 28 жніўня будуць судзіць за экстрэмізм.