Насамрэч фотаздымак зроблены не ў 2018, а крыху раней, калі Мікалай Лісоўскі, які ёсць на здымку, яшчэ ўзначальваў Аршанскі раённы выканаўчы камітэт. Адметнасць фота, апублікаванага ў «Аршанскай газеце», — чыноўнікі стаяць на сваіх нагах, узвышаючыся над чатырма камбайнёрамі, якія прыселі. Гэта выклікала, у ліку іншых, такія з’едлівыя каментары ў інтэрнэце як «один с сошкой — семеро с ложкой», «а не много ли комбайнеров? Может оптимизировать кадровый состав?», «для поўнай дакладнасці карціны трэба было чыноўнікаў пасадзіць на шыі камбайнёраў» і іншыя.
Варта сказаць, што сёлета камбайнёраў ужо не ставяць «на калені». На фотаздымку з гаспадаркі «Задняпроўскі» ўсе прысутныя чыноўнікі і камбайнёры стаяць.