Пашуковы атрад "Анёл" паведамляе, што аршанец Ігар Валер'евіч Конюшка 13 жніўня гэтага году выехаў з Оршы на таксі 107 у бок Мінска. Каля Барысава на аўтазапраўцы "Газпрамнафты" №59 ён выйшаў з машыны. А каля 12 гадзін дня пакінуў і запраўку. Куды ён пайшоў не вядома як і тое дзе ён знаходзіцца зараз.
У Оршы мужчына жыў на вуліцы Карначонка. Рост 157 сантыметраў, плотнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы кароткія з лобнымі залысінамі. Быў апрануты ў спартовыя нагавіцы, кофта жоўта-сінега колеру, красоўкі шэрага колеру.
Асаблівыя прыкметы: на абодвух руках сляды ад хімічных апёкаў, на левый перадплеччы татуіроўка ў выглядзе шэўрона "САПО". На левай назе татуіроўка ў выглядзе скарпіёна. Тэлефон атраду "Анёл": 7733.