Дырэктар Аршанскага авіярамонтнага заводу - якога арыштавалі раней у 2017 годзе - і яго жонка сталі ахвярамі махляроў - паведамляе сайт УУС.
Старшыню партыі Сяргея Ярмыкіна і яго падзельніка Юрыя Мерзленка затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Тады ў СМІ праскочыла інфармацыя, што яны падазраюцца ў махлярстве, а цяпер УУС афіцыйна падцвердзіла прычыну затрымання. Скарыстаўшыся тым, што ў дырэктара авіярамонтнага пачаліся праблемы з праваахоўнымі органамі, яны прапанавалі дапамагчы яму дамовіцца пра змягчэнне магчымага пакарання. Пры гэтым, махлярскі дуэт бравіраваў знаёмствамі з чыноўнікамі
Для жонкі падазраванага гэта была адзіная надзея на вызваленне свайго мужа і яна пагадзілася перадаць ім 8.000 даляраў ЗША, а таксама калекцыю памятных манетаў і ювелірныя вырабы коштам яшчэ ў 40.000 рублёў. Пры гэтым, парачка, што завалодала маёмасцю і грашыма, нават, не збіралася дапамагаць.
Больш за тое, як высветліла следства, гэта не першая махінацыя гэтых людзей. У сувязі з чым міліцыя просіць адгукнуцца магчымых ахвяраў гэтых махляроў.
Сяргей Ярмыкін займаў пасаду старшыні абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Пасля яго арышту намеснік старшыні гэтай партыі Алег Гайдукевіч абвесціў чыстку арганізацыі, сказаўшы, што ў партыі павінны застацца "людзі цнатлівыя як я".
На фота: Ярмыкін Сярей Уладзіміравіч
На фота: Мерзаленка Юрый Арнольдавіч