Егер Талачынскай структуры грамадска-дзяржаўнай арганізацыі паляўнічых БООР скончыў мінулы паляўнічы сезон развітаўшыся са стрэльбай. Пра гэта напярэдадні новага сезону распавядае сайт дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і рассліннага свету. Егер быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі ў лютым 2018 года пры паляванні на дзіка. Паляванне адбывалася ў лютым, а дазвол на паляванне ў яго скончыўся 31 снежня 2017 года - у гэтым і было парушэнне за якое егера прыцягнулі да даволі сур'ёзнай адказнасці. Пазней, праўда, высветлілася, што парушэнне было не адно. Акрамя таго, што ён сам паляваў з пратэрмінаваным дазволам, дык яшчэ і арганізоўваў паляванне для такіх жа пратэрмінаваных паляўнічых.
У выніку пакаранне склала: 1.225 рублёў штрафу, канфіскацыя стрэльбы і пазбаўленне права палявання на 3 месяцы.