Паведамленне пра здарэнне прыйшло ратавальнікам у 11:52 у сераду 29-га жніўня. Загарэўся дом, які знаходзіцца ва ўласнасці 21-гадовага мужчыны. У выніку пажар знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці столі, сцены і маёмасць. Але гарэў не толькі сам дом, а яшчэ і адрына, што знаходзілася побач. У ёй агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць, якая захоўвалася там. Паводле словаў сведак, агонь у нейкі момант дасягнуў такой сілы, што з'явілася небяспека загарання суседніх будынкаў, у выніку пажарны разлік на здарэнне выехаў ажно ў складзе трох машын.
А днём раней у гэтым жа раёне, па вуліцы Шклоўскай, гарэла крама, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку.