12:00

-5

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-3

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Пастанова і адразу вобшук

30.08.2018 16:51

4953 прагляду, 4 каментара

Ініцыятыва аршанскіх міліцыянтаў атрымала падтрымку Аршанскага суда

Сёння (30 жніўня) працягнулася судовае паседжанне па справе фаната ФК "Орша" Аляксея Сукорскага, якога раней затрымалі з нашыўкамі аббрэвіятураў, якія маюць абразлівыя для міліцыі расшыфроўкі. Прынамсі, так на гэтыя аббрэвіятуры паглядзела міліцыя. Аршанскія супрацоўнкі ГУБОП (аддзел міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю) звярнуліся ў суд з хадайніцтвам, каб гэтыя аббрэвіятуры былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэта яны падмацавалі меркаваннем эксперта, які сёння сам прыехаў і выступіў у судзе. Было даволі прадказальна, што суд падтрымае меркаванне экспертаў і міліцыянтаў. Бо ў параўнанні з імі меркаванне Аляксея выглядала не настолькі аўтарытэтным.

Так і атрымалася. Суд прызнаў адпаведнае спалучэнне літар Л.О.С.Н кірыліцай і B.A.A.C лацінкай (адмыслова публікуем іх у няправільным парадку) экстрэмістскім матэр'ялам. Цяпер выкарыстанне гэтых аббрэвіятураў будзе лічыцца заклікам да сацыяльнай варожасці па ўсёй краіне, а тыя хто будуць мець гэтыя літары на любых носьбітах (сцягі, нашыўкі, татуіроўкі і г.д.) могуць быць прыцягнуты да адказнасці.

Пры гэтым пры ўсім, самога Аляксея прыцягнуць да адказнасці, здавалася б, не магчыма, бо ён выкарыстоўваў іх да таго як іх прызналі экстрэмістскімі. Здавалася б, справа спынілася і выходзіць на новы ўзровень. Але ж не, Аляксея так проста не адпусцілі. Пасля суду прадстаўнік міліцыі, які прысутнічаў на судзе папрасіў яго затрымацца, каб вырашыць некаторыя пытанні з яго тэлефонам (тэлефон Аляксею пасля зўатрымання так і не вярнулі - адправілі на экспертызу ў пошуках экстрэмізму). Той пачакаў, а пазней паведаміў нам, што яго з міліцыі павезлі дамоў для правядзення вобшуку. То бок, міліцыя, маючы пастанову суда, будзе шукаць новыя аббрэвіятуры, якія маглі б лічыцца экстрэмістскімі матэр'яламі.

На момант публікацыі артыкула вобшук працягваецца. Мы адсочваем сітуацыю. Дарэчы, хадайніцтва Аляксея пра тое, каб суд быў адкрытым двойчы не было задаволена - судовае паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пастанова і адразу вобшук

Ініцыятыва аршанскіх міліцыянтаў атрымала падтрымку Аршанскага суда

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение