На Дзень ведаў Лукашэнка наведаў Александрыйскую школу дзе выступіў на лінейцы, падарыў школе спартовыя трэнажоры, сустрэўся са сваімі былымі настаўнікамі.
На гэты раз, хаця і быў зусім побач, Лукашэнка ў Аршанскі раён не заязжаў. Хаця да яго чарговага візіту ўжо рыхтуюцца. Паводле чутак прэзідэнт можа прыехаць на аршанскую чыгунку. Таму для некаторых падраздзяленняў чыгункі гэтая субота (а для асобных яшчэ і нядзеля) былі рабочыя.
Верагодна, што Лукашэнка заедзе яшчэ і ў Вусце. Тут на тэрыторыі былой вайсковай часткі плануецца адкрыццё новага прадпрыемства.