Гаворка зноў ідзе пра футбольнага фаната Аляксея, якога летам вывелі са стадыёна міліцыянты, бо ім не спадабаліся нашыўкі на вопратцы хлопца. Пазней аршанскія міліцыянты ініцыявалі разгляд нашывак на прадмет экстрэмістскіх матэр'ялаў і суд, сапраўды, прызнаў абрэвіятуры на іх экстрэмістскімі.
І пасля гэтага адносіны паміж Аляксеем і міліцыянтамі не палепшыліся. На сённяшні матч ФК Орша супраць ЮАС Жыткавічы, хаця і без нашывак, хлопца проста не пусцілі на стадыён.