Цяпер да пошукаў акрамя міліцыі далучыўся і валанцёрскі пашуковы атрад "Анёл". Яшчэ 15 верасня Мікалай Фёдаравіч Ларчанка выйшаў з дому ў невядомым кірунку. Паводле заявы яго жонкі ў міліцыю, ён мог накіравацца ў лес. Міліцыя ў той жа дзень арганізавала пошукі пенсіянера, але яго не знайшла (затое былі знойдзены снарады часоў вайны). Цяпер пошукавікі звяртаюцца да ўсіх людзей якія могуць нешта ведаць пра месцазнаходжанне пенсіянера. Мікалай Фёдаравіч 1933 года нараджэння пражываў у Барані на вуліцы Аршанскай. Сыйшоў ён з дому раніцай каля 7 гадзіны. Рост каля 160 сантыметраў, худы, валасы сівыя кароткія, вочы светла-карыя. Быў апрануты ў вязаную шапку, куртку "ахоўнага" колеру, чорныя нагавіцы, зялёныя гумавыя боты. З сабой меў заплечнік, белае пластыкавае вядро на 5 літраў. Мікалай Фёдаравіч кепска бачыць і карыстаецца слыхавым апаратам.
Хто валодае хоць нейкай інфармацыяй пра месцазнаходжанне пенсіянера, просяць паведаміць у міліцыю, або ў пашуковы атрад "Анёл" па тэлефоне 7733.