Мікалай Лісоўскі, які кіраваў Оршай, а потым Аршанскім раёнам каля 9 гадоў цяпер працуе ў лагістычным цэнтры Брэміна-Орша.
Уладкаваўся туды былы чыноўнік ўжо даволі даўно, але нідзе пра гэта не паведамлялася. Пакуль для нас таксама застаецца загадкай яго дакладная пасада. Па нашай інфармацыі Мікалай Лісоўскі заняў у Балабасаўскім лагістычным цэнтры адну з кіраўнічых пасадаў, магчыма, нават, пасаду дырэктара ўсяго комплекса.
Перыяд кіравання горадам і раёнам Лісоўскім быў даволі складаным. Менавіта пры Лісоўскім Орша перажыла падрыхтоўку да Дажынак-2008 і аб'яднанне горада і раёна. Таксама менавіта на час Лісоўскага выпаў самы масавы пратэст аршанцаў - марш не дармаедаў 2017 года пасля якога быў зняты сам Лісоўскі, а ў горадзе пачалі мяняцца кіраўнікі адзін за адным.
Лагістычны цэнтар таксама пакуль яшчэ ў складаным стане - ён ў працэсе апошняга этапу будаўніцтва і запуску, а, значыць, і на гэтай пасадзе Лісоўскаму будзе не проста.
Раней мы паведамлялі, што пераемнік Лісоўскага на пасадзе старшыні выканкаму Аляксандар Пянькоўскі таксама ўжо знайшоў новую пасаду - ён кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна.