На гэты раз пашуковы атрад "Анёл" паведамляе пра знікненне Раісы Андрэеўны Семчанка 1942 года нараджэння. Як паведаміла міліцыя, жанчына 12 кастрычніка села на цягнік Орша-Крычаў у Пагодзіна і паехала ў бок Дрыбінскага раёна. Дзе яна сыйшла з цягніка дакладна не вядома. Пасля паездкі месцазнаходжанне Раісы Андрэеўны не вядомае.
Асаблівыя прыкметы: рост 160-165 сантыметраў, плотнага целаскладу, валасы сярэдняй даўжыні, чорныя з сівізной, вочы карычневыя. Была апранутая ў паліто светла-зялёнага колера, хустка аранжавага колеру з кветкамі. Гумавыя боты цёмнага колеру. З сабой мела сіні заплечнік і белае вядро.
Гэта ўжо другі выпадак знікнення пенсіянеркі з Горацкага раёну за месяц. 13 верасня з вёскі Маслакі сыйшла Кабешава Надзея Паўлаўна, яна была абвешчана ў вышук, але і па сёняшні дзень няма аніякай інфармацыі пра яе месцазнаходжанне.