24 кастрычніка ў 23-31 у Дубровенскі РАНС паступіла паведамленне ад камандзіра аддзялення ПАСП-12 пра пажар дома па вул. Зарэчнай в. 16/2 ў аграгарадку Зарубы Дубровенскага раёна. На працягу дзвюх хвілін падраздзяленне ПАСП-12 былі на месцы здарэння, назіралася адкрытае гарэнне даху дома.
У доме на дзве кватэры пражываюць дзве сям'і: у першай палове - пенсіянеры-сужэнцы, у другой - 52-гадовы непрацуючы мужчына. У 23-35 работнікамі МНС у складзе звяна ГДЗС з кватэры №1 эвакуіраваны сужэнцы. Ніхто не пацярпеў. У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, у кватэры №2 пашкоджана перакрыцце столі, сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём жыхара кватэры №2.