Супрацоўнікі Віцебскай мытні і АДАІ Аршанскага РАУС каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна затрымалі грузавік «MAN», на якім перавозілася з Расіі 10 тон кветкавага мёду без ветэрынарнага сертыфіката. Агульны кошт салодкага прадукту склаў 178,2 мільёна рублёў.
Перавозчыкам аказаўся 47-гадовы жыхар Гродна.
Салодкі груз канфіскаваны. Складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 4 арт. 12.17 КаАП.