Пра гэта сёння раніцай паведаміў сайт "Прайм прэс", які публікуе навіны бізнэса. Па інфармацыі "Прайм Прэс" тры аршанскіх прадпрыемствы: "ПАК", Інструментальны і Оршааграпроммаш адкрылі спецыяльныя рахунк для атрымання і акумуляцыі сродкаў атрыманых па дамовах добраахвотнай (спонсарскай) дапамогі, што было замацавана адмысловым указам прэзідэнта, апублікаванага сёння.
Традыцыйна прынята лічыць, што спонсарства - гэта падтрымка гуманітарных праэктаў і арганізацый камерцыйнымі фірмамі ўзамен на рэкламу. Хто ж будзе спансіраваць нашыя прадпрыемствы - ні ўказ, ні выданне не паведамляе. Магчыма, што насамрэч гаворка вядзецца пра дзяржаўныя датацыі.