Днём 6 лістапада кіроўца аўтамабіля "MAN TGL" ехаў па аўтадарозе М8 "мяжа з Расейскай Федэрацыяй - Віцебск - Гомель - мяжа з Украінай" з боку Віцебска ў напрамку Оршы і знаходзіўся пры гэтым у стомленым стане. На 100-м кіламетры кіроўца заснуў за стырном, выехаў на сустрэчную паласу і здзейсніў сутыкненне з аўтапоездам у складзе цягача "IVECO" і паўпрычэпа "VANHOOL", пішуць "Віцьбічы". Як паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля "MAN TGL" атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу.
У сярэдзіне кастрычніка на гэтай жа дарозе адбылася аварыя з удзелам "Мерседэса", які ўрэзаўся ў МАЗ дарожнікаў, які выконваў працы на трасе. Тады пацярпеў пасажыр "Мерседэса".