Райвыканкам адказаў на калектыўны зварот жыхароў вёскі Кушэўка. У сваім звароце людзі казалі, што раней да вёскі можна было даехаць на службовых аўтобусах ААТ "Юбілейны". Але пасля пачатку свіной чумы па распараджэнні ўладаў на аўтобус перасталі пускаць усіх акрамя, непасрэдна, работнікаў прадпрыемства. Пасля гэтага ад бліжэйшага аўтобуснага прыпынку сялянам даводзілася хадзіць каля 3 кіламетраў. У сувязі з гэтым вяскоўцы і прасілі выканкам скарэктаваць маршруты рэйсавых аўтобусаў, або запусціць дадатковы які б заязжаў і ў Кушэўку.
Выканкам адказаў адмоўна, спаслаўшыся на малую колькасць насельніцтва ў вёсцы і на тое што сацыяльныя стандарты і так выконваюцца.