У свеце хуткай перадачы інфармацыі і сацыяльных сетак, з'явіўся новы від актывістаў - онлайн-актывісты, або як з гумарам іх называюць "канапныя войскі". Сапраўды, сёння некаторыя ўмеюць, не адыходзячы ад кампутара дамагацца значных эфектаў для паляпшэння гарадскога асяроддзя. І гэтыя людзі гатовыя падзяліцца сваім досведам. У Беларусі распачынаецца набор на чарговы сезон "Школы онлайн актывізму". Пры чым у гэты раз заняткі "Школы" пройдуць і ў Оршы.
Заняткі школы ў нашым горадзе адбудуцць 22-23 снежня, а рэгістрацыя на ўдзел ужо адкрыта. Зарэгістравацца можна тут.