03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Штадлер на Лепель

27.11.2018 19:27

4717 праглядаў, 15 каментароў

Цяпер і да Лепеля можна будзе даехаць на рэгіянальных лініях бізнэс-класу

Цягнікі бізнэс-класу ці, як іх называюць у народзе па назве вытворцы, Штадлеры вырабляюцца пад Мінскам у Фаніпале. Канешне, маючы такую вытворчасць у краіне, чыгунка і дзяржава зацікаўленая, каб гэтыя камфортныя і сучасныя цягнікі ездзілі па як мага большасць колькасці маршрутаў. Чарговы маршрут для штадлера Орша-Лепель.

Акрамя двух старых дызеляў, якія працягнуць хадзіць па гэтым маршруце з Оршы двойчы ў суткі (як і з Лепеля на Оршу два разы на суткі), цяпер дадаецца яшчэ і цягнік бізнэс-класу раз на суткі. З Оршы ён будзе выходзіць а 11-40 і па дарозе на Лепель спыняцца толькі ў Чашніках. За кошт гэтага па ўсім маршруце штадлер пройдзе за 2 гадзіны і 13 хвілін. Старыя дызеля да Лепеля ідуць больш за тры гадзіны. З Лепеля цягнік выйдзе а 15-56 і ў Оршу прыедзе а 18-11. У Чашніках штадлер спынецца па дарозе на Оршу а 16-28, а па дарозе на Лепель а 13-19.

Пачне курсіраваць гэты цягнік з 9 снежня і будзе штодзённым.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Штадлер на Лепель

Цяпер і да Лепеля можна будзе даехаць на рэгіянальных лініях бізнэс-класу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение