Дзяжурства міліцыянтаў каля вёскі Заольша Лёзненскага раёну, якія выконваюць, практычна, функцыю памежнікаў і мытнікаў, прыносіць вынік.
Толькі нядаўна яны спынілі на трасе вялікі груз металалому і вось новая здабыча. На гэты раз міліцыянты-мытнікі спынілі груз кіўбасы.
Як паведамляе сайт абласной міліцыі, кіўбасу на Смаленск спрабавалі правесці не па трасе, а ў аб'езд, але і гэта не дапамагло. Машына Івеко, якую суправаджаў прадпрымальнік з Аршанскага раёну, была ўсё адно спынена. Пры гэтым прадпрымальнік не змог прад'явіць усе патрэбныя дакуманты на тавар, які ён вёз на продаж.
У выніку груз які ўтрымліваў 3,6 тон кіўбасаў розных вытворцаў на суму ў 12 тысяч рублёў быў канфіскаваны, а на прадпрымальніка складзены пратакол.