00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Штраф за "Крывінку"

05.05.2014 11:32

3076 праглядаў, 2 каментара

7 траўня Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Георгія Станкевіча - паведамляе ПЦ "Вясна"

Настаўнік з Бешанковічаў, паэт і бард Георгій Станкевіч аспрэчвае рашэнне раённага суда. 3 красавіка яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газеты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка.

Праваабаронцы і калегі журналісты заўважылі нямала парушэнняў падчас працэсу ў Бешанковіцкім райсудзе. Суддзя Наталля Рэут катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго з Мінска паспеў прыехаць адвакат, абазнаны ў заканадаўстве аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча, які некалькі разоў прасіў, каб яму прадаставілі перакладчыка. Бо ён ўжо 18 гадоў прынцыпова размаўляе толькі па-беларуску, і не ўпэўнены, што зможа ўсё зразумець у рускамоўнай юрыдычнай тэрміналогіі.

Як высветлілася падчас працэсу ў Бешанковіцкім райсудзе, міліцыя ініцыявала справу супраць яго нібыта на падставе ананімнай скаргі ад ягоных аднавяскоўцаў. Аднак Георгій Станкевіч мае сумневы наконт таго, што бабулям у ягонай вёсцы Старыя Ранчыцы нейкім чынам можа замінаць "самвыдатаўская" газета "Крывінка".

Паводле версіі, выкладзенай складальнікамі пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне, аднавяскоўцы накіравалі "ананімку"ў Адміністрацыю прэзідэнта. Пад допісам была намалявана кветачка, што дадае яшчэ больш сумневаў у тым, каб такое маглі даслаць у сур'ёзную ўстанову вясковыя бабулі ці дзядулі. Але з Адміністрацыі прэзідэнта "ананімку" перанакіравалі ў абласную ўправу міліцыі, адтуль – ужо ў Бешанковіцкі райаддзел. Супрацоўнік міліцыі, старэйшы аперупаўнаважаны Дзмітрый Карась склаў на Георгія Станкевіча пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

За парушэнне парадку выдавецтва і распаўсюду "Крывінкі" яго судзяць ужо трэці раз. Прэтэнзіі да Георгія Станкевіча, як ён сам заўважыў, пачынаюцца падчас нейкіх значных грамадскіх падзеяў. Так, першую адміністрацыйную справу супраць яго і "Крывінкі" распачалі ў 2010 годзе. Тады якраз ішла выбарчая кампанія, і спадар Станкевіч балатаваўся ў дэпутаты райсавету. Скончылася справа судом і штрафам памерам 20 базавых велічынь. Наступны штраф у 2012 г. быў ужо ў два разы большы – 40 базавых велічынь. Сёлета спадар Станкевіч таксама браў удзел у выбарчай кампаніі, балатаваўся ў раённы і абласны саветы. Матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць яго збіраліся непасрэдна перад самымі выбарамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Штраф за "Крывінку"

7 траўня Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Георгія Станкевіча - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение