5 мая стартаваў традыцыйны штогадовы аўтапрабег па месцах баявой славы Марш памяці « Дарогамі Перамогі» , арганізаваны Маскоўскім Дзяржаўным Будаўнічым універсітэтам . Калона з 11 машын і 3- х мікрааўтобусаў выехала з Масквы ў Оршу , і далей на Брэст і Смаленск . Удзельнікам аўтакалоны , а іх усяго каля 60 -ці чалавек , трэба будзе здзейсніць марш па месцах бітваў Вялікай Айчыннай вайны .
У Оршу калона прыбудзе ўвечары 5 траўня. Удзельнікі аўтапрабегу плануюць правесці патрыятычныя культурна -масавыя мерапрыемствы, якія ўключаюць выступы студэнцкай самадзейнасці і сустрэчы ветэранаў з моладдзю каля мемарыяльнага комплексу «Кацюша » 6 траўня.