06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Стан дзіцёнка здавальняючы

19.12.2018 11:34

2585 праглядаў, 1 каментар

Малодшы сын брамніка ФК Віцебск выжыў і пачынае ісці на папраўку

Гаворка ідзе пра выпадак, які адбыўся 17 снежня на трасе М1 у Талачынскім раёне. Аўтамабіль КІА выехаў на сустрэчную паласу дзе сутыкнуўся з грузавіком-эвакуатарам. У выніку аварыі трое з чатырох чалавек якія знаходзіліся ў машыне загінулі. У жывых застаўся толькі 3-гадовы - малодшы - сын кіроўцы. Як высветлілася пазней за стырном быў Андрэй Шчарбакоў - брамнік футболнага клуба Віцебск, які ў гэтым сезоне разам з каманадй заняў 4 месца ў чэмпіянаце краіны.

3-гадовы дзіцёнак пасля дапамогі ратавальнікаў - і целы загінулых і жывога дзіцнка давялося даставаць з дапамогай гідраўлікі службы 101 - быў перададзены медыкам і сёння знаходзіцца ў Віцебскім абласным дзіцячым клінічным цэнтры. У эфіры тэлеканала СТВ загадчык траўматалагічна-артапедычнага аддзялення гэтай установы Яўген Лапатнеў распавёў пра стан малога. Па яго словах, дзіцёнак пад час аварыі, нават, не страціў прытомнасць. Сёння яго стане ацэньваюць як здавальняючы, сатрасення мозгу не зафіксавана. На дзіва, пасля такой аварыі дзіцёнак адэкватна рэагуе на рэчаіснасць і правільна адказвае на пытанні, якія задаюць дактары.

А ў эфіры тэлеканалу Беларусь 1 намеснік начальніка абласнога ДАІ Іван Іваноў распавёў пра верагодную прычыну аварыі. Ён адзначыў, што ў момант аварыі дарога была не слізкая і перашкодаў на паверхні трасы не было. Таму папярэднія высновы да якіх прыйшлі міліцыянты ў расследванні прычыны аварыі: Шчарбакоў перавысіў хуткасць. Але, падкрэсліў Іваноў - гэта толькі папярэдняя версія.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Стан дзіцёнка здавальняючы

Малодшы сын брамніка ФК Віцебск выжыў і пачынае ісці на папраўку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение