Раніцай 19 снежня, прыблізна а 5 гадзіне загарэўся прыватны дом у вёсцы Рошчына Сененскага раёну. Дом атрымаў значныя пашкоджанні, але гэта яшчэ не самае страшнае - на месцы пажару быў знойдзены абгарэлы труп гаспадара дома 1962 года нараджэння. Галоўная версія прычыны пажару - неасцярожнасць пры паленні.
У той жа дзень прыблізна а 16-30 пажар адбыўся ў Оршы. Пажар адбыўся ў прыватным доме ў раёне Старой Усходняй па 3-ім Заводскім завулку. Асноўная разглядаемая прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.
А вечарам каля 22 гадзін таго ж дня пажар адбыўся ў вёсцы Веляшковічы Лёзненскага раёну. Тут загарэўся сарай. Разглядаемая прычына пажару тая ж - нешта адбылося з электраправодкай ці электраабсталяваннем.
Паводле зводак МНС.