Розныя СМІ працягваюць пісаць падрабязнасці той аварыі ў якой загінула трое членаў сям'і Андрэя Шчарбакова з чатырох чалавек, якія былі ў машыне. Нагадаем, што ў выніку аварыі выжыў толькі трохгадовы сын футбаліста.
ДАІ выказала сваю папярэднюю прычыну аварыі - парушэнне хуткаснага рэжыму. Пры гэтым, намеснік начальніка абласнога ДАІ Іван Іваноў у эфіры тэлеканала Беларусь 1 адзначыў, што дарога была ў задавальняючым стане. Але іншае меркаванне выказаў парталу tut.by брат загінуўшага. Ён перакананы, што Андрэй наўрад ці стаў прычынай аварыі, бо кіраваў машынай звычайна вельмі асцярожна. Ён больш схіляецца да версіі, што прычына - слізкая дарога. Таксама tut.by распавёў пра стан выжыўшага 3-х гадовага сына Андрэя. Разам з дзіцячым крэслам яго вынесла з машыны. У выніку ў малога атрымаўся пералом нагі. Улічваючы, што малы застаўся сіратой, сям'я плануе перадаць яго пад апеку бабулі - маці загінуўшага Андрэя.
Дарэчы, пра слізкую дарогу гаворыцца і ў паведамленні Следчага камітэту: "У ходзе расследвання будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням адказных асобаў, адказных за падтрыманне дарожнага пакрыцця ў належным стане". Але крымінальная справа заведзена па артыкуле парушэння правілаў дарожнага руху. Расследванне працягваецца.
Пахавалі Андрэя і сям'ю 19 снежня.