Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Барані. "БМВ" з нумарамі Гарадзенскай вобласці трапіла ў слуп задняй часткай. Машына зазнала сур'ёзных пашкоджанняў. Таксама, верагодна, у аварыі ўдзельнічала і машына "Жыгулі". А 23-й гадзіне, як паведамляюць відавочцы здарэння, на месца аварыі прыбыў аўтамабіль хуткай дапамогі.
Пакуль мы не маем дакладнай інфармацыі, што здарылася з кіроўцам і, меркавана, пасажырамі "БМВ", у якім яны стане і дзе знаходзяцца. Мы сочым за развіццём падзей. Чакаецца што ў бліжэйшы час абласная ДАІ пацвердзіць інцыдэнт і паінфармуе пра падрабязнасці.