03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Пытанні да чыноўнікаў

27.12.2018 09:28

2406 праглядаў, 0 каментароў

27-га снежня ў Талачыне пройдуць прыём намесніка міністра МУС і прамая лінія з прадстаўніком Дзяржкантролю.

27 снежня з 11.00 да 12.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» старшыні Аршанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Уліцёнак Ірыны Георгіеўны з жыхарамі г.Талачына і Талачынскага раёна.

Камітэт дзяржаўнага кантролю мэтанакіравана і актыўна займаецца прэвентыўным кантролем і прафілактыкай, імкнецца не проста выявіць эканамічныя парушэнні, але і прадухіліць іх з'яўленне. Гэтай мэце падпарадкаваныя публічныя мерапрыемствы з удзелам спецыялістаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, выданне ведамаснага часопіса і, вядома, традыцыйныя «прамыя тэлефонныя лініі» і выязныя прыёмы грамадзян спецыялістамі Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце паведаміць старшыні Аршанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю аб фактах парушэння заканадаўства, якія маюць дачыненне да Талачынскага раёна, выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць працу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе вывучаны, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб'ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць ужытак у рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства. Звярнуцца на «прамую тэлефонную лінію» і задаць пытанне можна па тэлефоне 8 (0216) 51-09-27, паведамляе афіцыйны сайт Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.

Акрамя таго, з 11:00 да 13:00, у кабінеце № 11 Талачынскага раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян правядзе намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёр міліцыі Мельчанка Мікалай Аляксандравіч. Папярэдні запіс на прыём прайшоў 26 снежня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пытанні да чыноўнікаў

27-га снежня ў Талачыне пройдуць прыём намесніка міністра МУС і прамая лінія з прадстаўніком Дзяржкантролю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение