23 снежня ў РАУС звярнуўся жыхар Менска пенсіянер 1949 года нараджэння, што ў перыяд з 17 лістапада да 20 гадзін 23 снежня неўсталяваны злачынец, сарваўшы навясны замок, пракраўся ў яго дачны дом, размешчаны ў вёсцы Крупяжына Сенненскага раёна і здзейсніў крадзеж прадуктаў харчавання. Шкода 50 рублёў. Супрацоўнікамі АУР РАУС было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы, раней судзімы за крадзеж жыхар раёна 1960 года нараджэння. 26 снежня РАСК узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК.
А 25 снежня ў РАУС звярнулася жыхарка Талачына, 90-гадовая пенсіянерка, заявіўшы, што пасля сыходу наглядна знаёмай з яе хаты здзейснены крадзёж кашалька, у якім знаходзіліся грошы ў суме 700 рублёў. Супрацоўнікамі АУР РАУС папярэдне ўстаноўлена, што злачынства здзейсніла непрацуючая, раней судзімая за крадзеж жыхарка раёна 1985 года нараджэння. 26 снежня РАСК распачата крымінальная справа, як і ў папярэднім выпадку, па ч.2 арт.205 КК.