Адбыўся матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Спорт-Вэй", які выступае ў турніры другі год запар, прымаў на пляцоўцы спарткомплексу "Алімпіец" "Тэрыторыю" з Менску, якая ідзе на апошнім месцы ў Вышэйшай лізе. Матч не прыцягнуў вялікай увагі аршанцаў да другой камандзе горада, на гульню прыйшлі, згодна з пратаколам, усяго 85 гледачоў. На жаль, клас хай і слабейшай каманды эліты, але ўсё-ткі Вышэйшай лігі адбіўся на гульні. "Тэрыторыя" выйграла матч 9:3. Хоць пасля першага тайму лік быў роўны 2:2. Галы ў аршанцаў забівалі Швядко, Шасцярнёў і Крывашэеў. У складзе каманды ў асноўным выдатна знаёмыя аршанцам імёны.
Спорт Вэй: Камароў (32.Арцёменка); Івулін (к) - А.В.Кальм - Хоміч - Швядко; Піваровіч - Шасцярнёў - Шчуканцоў - Хомчанка; Капітонаў - Крывашэеў - Мільто - Раманаў.
У 1/8 фіналу "Спорт-Вэй" прабіцца не змог, але там будзе іншы аршанскі клуб — дзеючы ўладальнік Кубка "Вітэн". На гэтай стадыі ён згуляе са сталічным калектывам "Белінвестбанк", які ў сталічным дэрбі ў рамках 1/16 фіналу абыграў "Друк-С" 8:3. Гульня адбудзецца 9 студзеня ў Мінску.