06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Не забівала, але асуджаная

01.01.2019 17:35

2776 праглядаў, 4 каментара

Экспертыза паказала, што віны аршанкі ў забойстве дзеда няма. Яна атрымала тэрмін толькі за збіццё.

Злачынства адбылося 8-га верасня. Цела 77-гадовага мужчыны са слядамі збіцця знайшлі 12 верасня ва ўласным доме ў вёсцы Галошаўка Талачынскага раёна. Міліцыя ўстанавіла, што яго збіла ўнучка і затрымала 27-гадовую дзяўчыну. Як усталявалі праваахоўныя органы, вечарам 8 верасня падчас сваркі з дзедам ўнучка не менш за два разы ўдарыла яго па галаве, а калі стары ўпаў, штурхала нагамі — не менш за 12 удараў па розных частках цела.

Першапачатковая здагадка, што смерць пенсіянера наступіла ў выніку прычыненага збіцця, была аспрэчана заключэннем экспертызы. Таму аршанцы прад'явілі абвінавачванне толькі па частцы 1 артыкула 149 КК — прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, якое выклікала працяглыя праблемы са здароўем.

18 снежня суд Талачынскага раёна прызнаў яе вінаватай у гэтым злачынстве і прысудзіў да аднаго з паловай года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без штрафу, пра гэта "ННВ" паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога суда. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не забівала, але асуджаная

Экспертыза паказала, што віны аршанкі ў забойстве дзеда няма. Яна атрымала тэрмін толькі за збіццё.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение