У першыя дні новага 2019 года была ўскрыта капсула з пасланнем ад продкаў, закладзеная 50 год таму. Пасланне было напісана на беларускай мове ўтрымлівала шмат ідэалагічных (для таго часу) словаў. У сваю чаргу на адмысловым мітынгу была закладзена новая капсула з пасланнем ужо наступным пакаленням аршанцаў. Яна напісана на рускай мове, але гэта не адзінае адрозненне.
Ранейшая капсула была прыкрыта адмысловай белай шыльдай, закладзеная новая напісана на чорным граніце. Таксама, калі папярэдняя капсула была закладзена на 50 год - ад 50-годдзя з моманту стварэння ССРБ (Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь) да 100-годдзя, то новую капсулу трэба будзе ўскрыць праз 48 год, у 1067 годдзе - у год калі Орша будзе адзначаць сваё 1000-годдзе. Тэкст новага паслання пакуль нідзе не публікаваўся.
Вашай увазе фотаздымак новай шыльды, якая ўпрыгожыла сцяну выканкама.