Інфармацыя аб выбухованебяспечным захапленні 56-гадовага мужчыны з вёскі Ляўкі паступіла супрацоўнікам Арашанскага РАУС. Пры ператрусе міліцыянты знайшлі ў хляве вяскоўца чатыры артылерыйскія снарады калібра 76 мм, гранату Ф - 1 (без запалу), а таксама пяць патронаў калібра 7,62 мм, якія захоўваліся разам з бытавым смеццем.
Боепрыпасы мужчына збіраў мэтанакіравана: шукаў і выкопваў з зямлі ў найбліжэйшым лесе, збіраў на палях падчас восеньскіх і вясновых палявых работ. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Паводле інфармацыі сайта БелТА.