12:00

-1

8 м/с

990 гПа

15:00

-1

7 м/с

991 гПа

18:00

-1

5 м/с

991 гПа

21:00

-5

4 м/с

991 гПа

00:00

-5

4 м/с

991 гПа

Рэгіён, Грамадства

«А што, вам не тэлефанавалі ад Кебіча?»

03.02.2019 16:49

4823 прагляду, 28 каментароў

Інтэрв’ю з Юрыем Нагорным у дзвюх частках. Частка 2. Мэр Барані, выбары-1994 і змаганне за Беларусь.

Вядомы грамадскі дзеяч, настаўнік Юрый Нагорны адсвяткаваў 70-годдзе. У другой частцы інтэрв’ю для Orsha.eu юбіляр узгадаў перыяд, калі ён узначальваў Бараньскі выканкам, а таксама паразважаў пра беларускую школу.

Інтэрв'ю з Юрыем Нагорным. Частка 1. «Твой курс хацеў зрабіць пераварот!»

- З 1989 па 1995 гады вы былі мэрам Барані. Чаго ўдалося дамагчыся на гэтай пасадзе?

- Распавяду, як прыйшоў да гэтага. Спачатку, як стаў працаваць настаўнікам у Барані, узначаліў таварыства «Веды», дзе чыталіся лекцыі сярод гараджан, у тым ліку на заводзе. Пра мастацтва, кіно, літаратуру. У 15-й школе стаў дырэктарам. А там быў «Ленінскі пакой» велізарны. Ну а што ён мне?! Я вырашыў стварыць музей Корбана. Мяне падтрымала Вера Ільінічна Валетава, намесніца па выхаваўчай рабоце. І мы стварылі музей, а гэты пакой зачынілі. На мяне напісалі кляўзу ў гаркам партыі, і прыехалі адтуль правяраць, як гэта так, зачынілі ленінскі пакой? А гэта яшчэ «перабудовы» не было, таму імя Леніна было недатыкальным і свяшчэнным. Але ўсё абышлося. У 22-й школе быў створаны музей «Бараньская сяліба». Ну а затым мне прапанавалі ісці на мэра горада. На той момант я ўжо ездзіў на сустрэчы з сябрамі-аднадумцамі па сістэме гарадскога самакіравання і разумеў, ну не так павінна адбывацца кіраванне горадам, як адбываецца ў нас.

Разам з гэтым узгадаў злога брыгадзіра з вёскі, які даваў маме кепскую дзялку на лён, каня не даваў, дык яна перажывала вельмі і прасіла «Юра, калі падрасцеш і станеш вялікім начальнікам, то ніколі не крыўдзі людзей». І я стараўся памяняць псіхалогію начальніка ў адносінах да простага чалавека. Да мяне ў выканкам прыходзілі жыхары і ў непрыёмныя дні. Калегі касіліся, што я сустракаюся штодня з людзьмі, тым больш Саюз развальваўся, пачаўся дэфіцыт тавараў, ды што там — шкарпэтак на ўсіх не хапала! Часу было зусім мала, але адмовіць гараджанам у сустрэчы я не мог. Былі шматлікія прыемныя моманты. Які ўрачысты мітынг я зладзіў у горадзе, калі вешалі наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг! І як горка было, калі яго памянялі... Я папрасіў свайго памочніка ціхенька зняць наш сцяг і прынесці мне, а гэты павесіць. Камуністы, якія, вядома, падтрымалі чырвона-зялёны, тады мяне ўпікалі: «о, як ваш нацыяналістычны сцяг вешалі, дык мітынг з музыкай зладзілі, а як чырвона-зялёны, дык няма нічога». А я сказаў «не да мітынгаў цяпер».

- Кажуць, што пры вас у гараджан абудзілася цікавасць да каранёў, да гісторыі Барані. Нават у тых, хто не нарадзіўся тут, а прыехаў...

- Пры мне ў горадзе з’явілася вуліца Радзівілаў, я адшукаў якраз дакладную дату заснавання Барані — 30 кастрычніка 1598 года. У выканкаме дошка памятная Радзівілу-заснавальніку Барані. Дзень горада пачалі праводзіць стала, на беларускай мове. Купалле разам з Палацам культуры. І людзі намагаліся размаўляць па-беларуску, пераходзілі. На Дзень горада неяк прыехаў Фелікс Іванавіч Багданаў – былы дырэктар завода «Чырвоны Кастрычнік», яму ўручалі званне ганараовага грамадзяніна Барані, у канцы выступу некалькі сказаў прамовіў па-беларуску і сказаў потым «гэта таму, што я паважаю вашага старшыню». І Сяргей Пятровіч Закатаў, таксама дырэктар завода, чалавек з Расеі, перайменаваў завод у «Лёс», хоць беларускай мовай не валодаў, але яму яна падабалася. Нават аднойчы ў канцы выступу прамовіў па-беларуску: «хай наш «Лёс» будзе лепшым!» На дэманстрацыях у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі лозунгі чытаў дырэктар 18-й школы Антон Антонавіч Дамарацкі. Заўсёды да гэтага рабіў па-расейску, а тут узяў ды пачаў чытаць па-беларуску. І людзі віталі гэта!

Хаця былі і іншыя выпадкі. Быў у саюзныя часы выпадак, калі паклікала на дапамогу, затэлефанаваўшы адразу ў выканкам, прадавачка. У краме былі перабоі з хлебам. Не ў адной Барані, канешне, здарылася такая сітуацыя. І адзін мужчына, напэўна, прабальшавіцкіх поглядаў, выкрыкнуў з натоўпу, калі я прыйшоў разбірацца: «Нам эта ваша белорусская речь не нужна, вы нас хлебом накормите!» На гэта я адказаў, што пытанне тут не ў мове, а ў тавары. А калі б мы ўсе размаўлялі на роднай мове, калі б Беларусь была беларускай, а не пад уплывам Расеі, то і хлеба бы ўсім хапіла. Тады ўжо можна было такое казаць на маёй пасадзе, бо ўжо не было партыі, якая б мяне «асадзіла» і зняла.

- А на якой мове праходзілі пасяджэнні выканкама? Які лёс напаткаў заводскую газету, якую вы прытулілі ў выканкаме пасля аднаго скандалу?

- Свае даклады на пасяджэннях я рабіў выключна па-беларуску, мае намеснікі Дзяржыцкі Васіль Віктаравіч, Кураедаў Аляксандр Адамавіч таксама карысталіся ў выступах толькі нашай мовай. Была сітуацыя з газетай «Красный Октябрь». Рэдактарам быў мой сябар Кастусь Севярынец, які потым з’ехаў працаваць у БелТА-ТАСС у Віцебск. Газета дазволіла сабе пакрытыкаваць некага з чыноўнікаў заводу, за што яе выкінулі з прадпрыемства. Я знайшоў вольны пакой для газеты, назвалі мы яе «Наш Лёс» па смелай аналогіі з «Нашай Нівай» і «Нашай Доляй». Рэдактарам тады працавала Ліна Гатоўская, якая затым узначаліла «Аршанскую газету», а цяпер працуе загадчыцай музея Караткевіча. На жаль, потым грошай стала не ставаць, часова газета выходзіла на старонках «Аршанскай газеты», дзе рэдактарам на той час працаваў журналіст ад бога Пятрушын, з якім сапраўды можна было дамаўляцца. Чалавек адукаваны, дэмакратычных поглядаў.

- Калі наступілі неспрыяльныя часы, што было?

- На дырэктарскай пасадзе сталі ціснуць з Віцебску, тэлефанавалі ў Аршанскі аддзел адукацыі, пыталіся «да якой пары школу ў Барані будзе ўзначальваць гэты апазіцыянер?» Насылалі праверкі, на што кіраўніца гарана Людміла Анікеева казала пра мяне вышэйшаму начальству «А як я магу яго зняць, у яго школа адна з лепшых?» Тады сталі пагражаць ёй. Але якраз тады Анікеевай прапанавалі балатавацца ў дэпутаты, і яна пайшла туды, магчыма, каб і мяне не здымаць.

- Завод «Чырвоны Кастрычнік» быў паўсакрэтным, прадпрыемствам стратэгічнай важнасці. А таксама Барань праславіў футбольны клуб «Тэмп», 40-годдзе першай «бронзы» якога ў чэмпіянаце БССР было летась...

- Усе ў Барані імкнуліся патрапіць на футбол. Альберт Станіслававіч Леановіч цудоўна кіраваў стадыёнам, той заўсёды быў дагледжаным. Сяргей Алейнікаў у сваёй кнізе параўноўваў італьянскія футбольныя палі менавіта са стадыёнам у Барані! І ў «Тэмпе» працавалі такія трэнеры, якія здолелі падабраць моцных футбалістаў, здольных змагацца за высокія задачы. У Барані было няшмат забавак, горад зусім невялікі. Чым яшчэ ганарыцца бараньцам? Ну, вядомы байкапісец Уладзімір Корбан. Але ж беларускія байкі не тое, каб ай-я-яй, гэтым усіх не захопіш, а тут футбол, ды яшчэ такая моцная каманда! Яна была фішкай Барані! Многія з маіх вучняў сталі футбалістамі, у тым ліку і ў «Тэмпе» гулялі, напрыклад, Міхаіл Данілкоў, Паўловіч Валера. Завод быў багатым, мог утрымліваць каманду на высокім узроўні. Канешне, зараз ужо і завод не той, працуе на ім чалавек 500, а тады было 8,5 тысяч работнікаў. І выканкамаўскія ўсе памяняліся. Але калі б я быў быццам у рубрыцы «калі б я быў прэзідэнтам»... Калі б я зараз быў мэрам Барані, то, вядома ж, пастараўся арганізаваць юбілей заваявання «Тэмпам» першым медалёў чэмпіянату БССР на высокім узроўні. Была б і сустрэча ветэранаў, і ўспамінаў спецыяльны выпуск, і стол.

- Усе, хто знаёмы з жыццём Барані тых часоў, ведаюць, што завод меў агромністую сілу, уплыў.

- Завод быў настолькі магутным, што працавала на ім амаль уся Барань, многія з Оршы прыязджалі, з Балбасава, з вёсачак навакольных. Рабілі рацыі, перадатчыкі для міліцыі, для КДБ, для саюзных краінаў у тым ліку. На заводзе працавала інжынерная эліта. Увесь жылы фонд, лазня, стадыён, крамы ў Барані — ўсё будавалася і ўтрымлівалася за кошт міністэрства-завода. Я, калі быў яшчэ дырэктарам, не мог у школу прыбіральшчыцу знайсці — на заводзе і графік быў выгаднейшым, і заробак вышэйшы на парадак. Футбол на заводзе любілі, «Тэмпу» ладзілі зборы ў Абхазіі. Дырэктар завода быў фактычна гаспадаром горада. Аднойчы як дырэктар школы я павінен быў зрабіць рамонт, а паміж папярэдняй дырэктарам і кіраўніком завода было «сацыялістычнае пагадненне» пра дапамогу завода ў рамонце школы. Я з гэтай паперчынай прыйшоў да дырэктара «Чырвонага Кастрычніка», а ён паперу кідзь, мне кажа «падпісваў, а рабіць не буду, хай табе Аддзел адукацыі дае грошы». Пайшоў я тады да Казіміра Іосіфавіча Бязлюдава, які на той момант быў старшынём выканкама, сказаў пра праблему. Ён кажа: «Я магу паскардзіцца на дзеянні дырэктара завода, яму зверху загадаюць зрабіць рамонт, але праз год ён зробіць усё, каб ты да яго нават у кабінет не трапіў! А на другую-трэцюю скаргу пазвоняць ужо дырэктару завода і спытаюць: «Што ў цябе за праблемы са старшынём выканкаму? Ты што, не можаш іншага знайсці?!»

Я адваяваў будынак радыётэхнічнай вучэльні, якую будаваў завод, пад гімназію. Давялося і да Кебіча ездзіць, ён якраз выслухаў і распарадзіўся. З-за гэтага сапсаваліся добрыя раней адносіны з дырэктарам завода Закатавым. Цяпер я вельмі шкадую, што адносіны сапсаваліся. На цяперашні розум, дык пастараўся б захаваць добрыя. Напачатку такія і былі, я ўступіўся за яго на паседжанні, калі яго збіраліся здымаць з пасады, сказаў, што ён вельмі дапамог мне са школай, усім бы такіх кіраўнікоў завода пажадаў! А ён сапраўды быў працаголік, ад ранку да вечара быў на заводзе, вырашаў усе пытанні.

- Вы згадвалі пра ціск зверху на вас, маўляў, "апазіцыянер на дырэктарскай пасадзе ў школе". Але ж да таго вы цэлы год былі мэрам Барані пры Лукашэнку. Як гэта вам удалося? Чым запомніліся вам тыя выбары, за каго вы асабіста галасавалі?

- Гляджу, пад’ехаў аўтобус да выканкама. Прыходзіць чалавек да мяне ў кабінет, называецца: «Канаплёў Уладзімір, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі А.Р.» Подпісы збіраць прыехалі. Гэта быў абед, я здзівіўся, чаго ў такі час? Але пайшлі сабе. А потым ужо ўдваіх прыходзяць да мяне ў кабінет, Канаплёў і «Гранатамётчык», як яго называлі, таксама з каманды Лукашэнкі. Апошні просіць патэлефанаваць у Віцебск з майго службовага тэлефона. Прадстаўляецца і просіць прадаставіць для сустрэчы з Лукашэнкам самую вялікую залу. Чуе адказ, што самая вялікая зала зараз будзе занятая, там па праграме фільм. А гэты: «Вы што, не разумееце, што сустрэча важнейшая за нейкае там кіно?» Адным словам, тую сустрэчу яны ў Віцебску правялі, але пасля кіраўніца кінатэатра выставіла камандзе Лукашэнкі рахунак — за квіткі ж людзі заплацілі, касавы збор, а фільм адмяніўся, гэта ж такія выдаткі. Дык Канаплёў станавіўся на адно калена перад ёй, як афіцэр, прасіў прабачыць ім, бо давялося б аддаваць усе грошы. І яна прабачыла, відаць, адчувала, як усё павернецца...

Ну а пасля — сустрэча ў Барані. Зноў прыязджае да мяне Канаплёў. Я кажу: без праблемаў, давайце ладзіць сустрэчу з кандыдатам Лукашэнкам, Шушкевіч з людзьмі ўжо тут сустракаўся, зробім і вашаму кандыдату сустрэчу з бараньцамі. Прыедуць Кебіч, Пазняк — і ім таксама прадаставім. Канаплёў вельмі здзівіўся, спытаў, хіба я не атрымліваў распараджэння ад каманды Кебіча не даваць залу. Я прама заявіў, што ніякіх распараджэнняў не паступала – гэта па-першае, а па-другое, у Барані пакуль вырашаю я, каму прадастаўляць залу. Канаплёў сказаў, што ўпершыню сустракае прадстаўніка выканаўчай улады, які так гаворыць.

Затым сама сустрэча. Людзі ажно ў праходах сядзелі. Лукашэнка на трыбуне, я і Канаплёў сядзім побач. І Аляксандр Рыгоравіч пачынае сходу «Вось чыноўнікі ўсе казнакрады, усе бюракраты, вось я прыду да ўлады, усіх памяняю...». Адзін дзядок з залі запытвае «Дык можа Кебіч хай прэзідэнтам пабудзе, у яго пабольш вопыту, а вы пабудзьце старшынём ураду?» На што Лукашэнка адказвае «Не, Кебіч будзе сядзець у турме!» І далей сваё «усе казнакрады, усе бюракраты...» Канаплёў ціхенька яму кажа «Саша! Саша!», той «Што?» А Канаплёў паказвае на мяне, я ж таксама чыноўнік. І тады Лукашэнка кажа: Але ваш старшыня выканкама нармальны чыноўнік.

Я не думаў, што прэзідэнтам будзе Лукашэнка, чэсна скажу! Асабіста я галасаваў за Шушкевіча, ён быў мне бліжэй па поглядах. Хаця тагачасны старшыня Аршанскага выканкама, як прыязджаў, Уладзімір Германавіч Навацкі, казаў: «Ведаю я цябе, ты за Пазняка будзеш галасаваць!»

- Новая ўлада адразу стала праводзіць палітыку выразна супраць беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў. У Барані вы адразу гэта адчулі?

- Як толькі новы прэзідэнт прыйшоў да ўлады, адразу пачалося іншае жыццё. Але не тое добрае, якое ён абяцаў у сваіх выступах. Праверкі-пераправеркі, бюджэт строга кантралюецца, нельга ў горадзе нават утварыць пазабюджэтны фонд, каб рабіць нешта для горада. Стаўленне да тых, хто мае іншыя погляды, стала рэзка адмоўным, неапраўдана жорсткім. І я зразумеў, што калі я і буду мэрам Барані далей, дык зусім нядоўга. А мяняць погляды не хацелася, гэта не ў маіх правілах. І я сышоў у школу дырэктарам, а потым стаў там проста настаўнікам, так дапрацаваў да пенсіі. Хаця дырэктар 7-й школы Хачык Хачыкавіч Хачатураў прыязджаў угаворваць мяне стаць начальнікам Аддзелу адукацыі, але я адмовіўся, адкрыў дарогу Анікеевай, якая тады яшчэ добра да мне ставілася. А сам адбыў яшчэ да канца тэрмін у выканкаме.

Не буду ўтойваць — перад тым былі выбары, на якіх я 10 ці 9 галасоў прайграў свайму апаненту, слесару. Пра мяне, натуральна, правялі адпаведную кампанію, маўляў «бээнэфавец» (якраз тады дзяржаўная прапаганда актыўна ўвяла гэтае слова, у 100% выпадкаў надаючы яму негатыўную афарбоўку — заўвага Orsha.eu). Хаця я якраз у БНФ ніколі не быў, але ў той час усіх, хто выкарыстоўваў беларускую мову, называлі бээнэфаўцам. Так што з аднаго боку крыўдна, а з іншага — ўсё што ні робіцца, робіцца да лепшага.

- Юрый Аляксандравіч, як вы ацэньваеце стан беларускай школы, беларушчыны ў нашым жыцці, патрэбу ў гэтым у сучасным свеце?

- Сённяшні стан беларускай школы, наогул беларускасці быў бы на зусім іншым узроўні, каб пакінулі ў спакоі тую праграму, якая ўжо працавала і давала плён у 90-я. Я стараўся дапамагаць школам беларускамоўнымі запісамі, дыяфільмамі. Людзі ўсё больш пераходзілі на беларускую мову, дзеці паміж сабой на перапынках ужо многія размаўлялі па-беларуску. Усё ішло нармалёва. У Барані яшчэ было цяжэй, бо шмат выхадцаў з Расеі, а ў Оршы ўсе працэсы ішлі нармальна, беларусаў абсалютная большасць. Ніхто нікога не прымушаў, усё было выдатна, я бы сказаў, па-дзяржаўнаму. А з прыходам Лукашэнкі ўсе чыноўнікі — толькі па-расейску, хаця, памятаю, у Оршы Віталь Аляксандравіч Сівакоў дзве сесіі гарадскога Савета дэпутатаў бліскуча правёў на беларускай мове. Астатнія чыноўнікі — толькі па-расейску, двухмоўе толькі на паперы. У рэальнасці дзяржава ігнаруе беларускую мову. І "каўбасы" абяцанай гэтымі ўладамі няма, і каштоўнасці нацыянальныя топчуцца. У беларусаў не выхоўваецца самапавага, а яна магчымая толькі тады, калі ведаеш свае гісторыю, культуру, свабодна валодаеш мовай.

А ў апошні час на Аршаншчыну прыйшла такая антыбеларуская чыноўніцкая вертыкаль, што нідзе такой няма. Я езджу па іншых гарадах, сустракаюся з людзьмі, бачу гэта ўсё. У іншых гарадах беларускай мовы больш, а ў нас ужо былая, дзякуй Богу, кіраўніца Аддзелу культуры Святлова нават на Дні Караткевіча (!) выступала па-расейску, і ніводнага беларускага слова ад яе мы ніколі не пачулі! І пісьменнікаў многіх не пускалі сустрэцца з аршанцамі, маўляў, саюз не той, погляды не тыя. У іншых гарадах з Таварыствам беларускай мовы, якое я ўзначальваю, спакойна супрацоўнічаюць, а ў Оршы прылічылі да апазіцыйных арганізацый, хаця дзейнасць Таварыства непалітычная. Чаму, пытаюся? Адказваюць, што я апазіцыянер, а значыць нельга. Бачыце, ідзе не ад ідэі, а ад асобы. Што б я ні прапаноўваў — не, бо я не тых поглядаў, «якія трэба». Цудоўныя паэты Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў адмоўна ўспрымаюцца аршанскімі ідэолагамі, не той саюз, не тыя погляды. Яны не разумеюць, што гэта ж нашы людзі, яны за нас, за Беларусь, гэта людзі-творцы, якія сваё жыццё прысвяцілі Бацькаўшчыне, апяваюць яе прыроду, людзей, гісторыю ў сваіх вершах.

Будзем чакаць, што Аршаншчыну чакаюць лепшыя часы, калі прыйдзе да кіраўніцтва чалавек, які выхоўваўся ў тыя ўжо далёкія, але шчаслівыя для нас гады беларусізацыі, які пранікся ідэяй беларускасці, ідэяй нацыянальнай годнасці, ідэяй нацыянальнай ідэнтычнасці.

У матэрыяле скарыстаны фота racyja.com, svaboda.org, belsat.eu і архіву orsha.eu.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: «А што, вам не тэлефанавалі ад Кебіча?»

Інтэрв’ю з Юрыем Нагорным у дзвюх частках. Частка 2. Мэр Барані, выбары-1994 і змаганне за Беларусь.

вавёрка

вельмі цікавае інтэрв'ю

Дзякую Юрась за такое інтэрв'ю і рад што з табой пазнаёміўся вельмі даўно, у 70-я гады таго стагодзя, і многае ўжо не помню, узрост нагадвае аб гэтым. Як ты гаварыў : як я выступаў у Баранскім гарвыканкаме па сваёй спецыфіцы ў той час. Вось, то што помню, як тады радыястанцыі правяралі і кідалі ўніз з девятага паверха і ці працують яны пасля гэтага, і такое было на гэтым заводе, як я чуў пра гэта, ды і завод вельмі багаты быў, калі трэба было за жмені радыёдеталей ці канденсатараў лецець у Хабараўск ці ў іншы горад цераз увесь СССР. Прывозілі і золата, і срэбра ,і спірт у вялікіх колькастях, і што только не было на гэтым заводе ў розных цэхах. Мне прыходілася працаваць на ім ад Трэста сталовых і рэстаранаў, і калі за 15 хвілін харчавалі 500 працуючых на адным этажы і на другім столькі жа, і так некалькі патокаў, вельмі цяжка гэта было ўсім нашым працаўнікам сталовай, хаця тэхналагічна і тэхнічна ўсё было абсталявана але гэтага была мала для такой колькасці харчуючых ... і там быў пабудаваны вялікі кандытарскіі цэх такога якога не было ў Оршы, які працаваў на ўсю Барань для крамаў і школ, і Оршу так сама кандытарскімі і кулінарнымі прадуктамі забяспечвалі, таму што старая сталоўка на заводзе не магда столькі працоўных харчаваць. Для гэтага ўсяго, была пабудавана ў той час вялікая трох павярховая сталоўка, якую мне прыходілася прымаць як спецыялісту грамадцкага харчавання, так як не хапала месцаў харчавання такой колькасці працуючых... працяг

Памятаю, як вельмі часта, калі не кожную нядзелю, прыходзілася жонцы прышываць гузікі на паліто, калі яны ўціснўшыся ў аўтобус адрывалісь ад вельмі вялікай колькасці працоўных праехаць у Оршу. Частка ўсяго таго, што распавёў Юрась, адбывалася пры мне ў той час, і я рад, што гэта было на самой справе пры мне. Пасля, я да будаваў у Барані рэстаран " Юбілейны" і прымаў яго, пры гэтым прыехаў першы сакратар Віцебскага абылвыканкама, спадар Шабашоў Сяргей Міхайлавіч з дырэктарам Трэста сталовых і рестаранаў Плісавым Аркадзіям Антонавічам, і, Шабашоў вельмі цёпла віншаваў і даваў на далейшае мне параду, і пажаданне на будучынню, паціская мне моцна руку. Тады я быў малады... Вось было і такое ў Барані...

Чаму мае камменты не пячатаюцца тут учора пасылаў некалькі разоў і сёння два разы

ПОКАЗАТЬ (1)

текила

- и правильно делают что не печатают, все ваши тексты сводятся к одному,

к негативной оценке в работе милиции, местного исполкома,правительства,и президента, в отличии от вас и вам подобным,на сайте прекрасно знают, что контроль над интернетом осуществляет спец отдел ОАЦ (Оперативно-аналитический центр) и объяснятся из за вас на Пушкина 15 никому не интересно, если у вас есть желание пообщаться, вам в этом не откажут, подпишите лист- беседу и следующая встреча на Окрестина или Володарке.

текила

[ Комментарий был заблокирован, в связи с нарушением норм сообщества ]

ze

Круты мужык!

Забаўны быў момант у маім жыцці ў Барані на заводе, калі я адносіў нейкі канверт, мяне папрасілі палкоўніку Пёрышкіну перадаць, і я так смела зайшоў у кабінет, а там треба толькі да прылаўка праходіць, а ён быў адкрыты часткай перакладзінай прылаўкам шырокім, я так смела і пайшоў да стала палкоўніка, а ён як ускочыць і як залямантуе, што сюды нельга, і пагнаў мене назад за прылавак, і сам закрыў за мной гэту агароджу. Я не ведаў, што гэта вайсковы прадстаўнік, прымаючый прадукцыю па якасці з гэтага завода, а гэта патрабуе сакрэтных правіл адносін, а я вось так смела сябе адчуў... Пёрышкін, пасля гэтага мне сказаў, чаму нельга так сябе поводзіць...

текила

- какая Барань, какой завод, и какой конверт с полковником, вы всю жизнь проработали поваром в тресте-столовых и ресторанов, последнее место вашей работы столовая мяс комбината, от который вы и получили квартиру на Шкловской д.. кв...

Ясь

ці ты ведаеш, бо сам працуеш у гэтай сістэме?

Ясь

Ха, лукашысты вякалі нешта пра Кебіча яшчэ. Не маглі паверыць, што тыя метады, якімі яны збіраюцца дзейнічаць па прыходзе да ўлады. чужыя нават Кебічу, не кажучы пра іншых. Людзі, не будзьце такімі наіўнымі, ніколі не выбірайце такіх гарлапанаў, яскравы прадстаўнік якіх прыйшоў у 1994-м і азмрочыў увесь той год. І калі б толькі адзін год, а тут шалейка-барантайка закруцілася на 25 гадоў.

Ottawa

Лукашэнка прыйшоў і зрабіў рабамі ўвесь народ. У пачатку 90-х было шмат жадаючых вярнуцца на Бацькаўшчыну, але пакуль збіраліся зразумелі, што ехаць будзе цяжка. А пасля таго як краіну пакінуў Пазняк стала зразумела, што адсюль будуць толькі з'язджаць за мяжу. Але тое да пары. Не будзе Лукашэнкі - будзе нармлаьная ўлада, тады многія вернуцца, хто хоча працаваць. Паверце, тут на эміграцыі няма тых булак, пра якія гавораць. Узровень жыцця тут лепшы, але тут не Беларусь.

Caша Фу гас

Чыноуники тут, гэта усё Бацьки вассалы,

Глядзяць яму у рот, у блакноты строчуць,

Виляют хвостами услужливо, словно шакалы,

Людзей з народа яны слухаць не хочуць

её название и через поисковик откройте ok.ru про полицейских России видео не смотрите, а под видео все с первых, повторяю с первых с самого начала постов все предыдущие мои посты или комменты не знаю как правильно, неуч в ПК там про всё это такое 108 подборка моих постов и про заработки и про фермы и как разводят водой молоко и про хранение сельхозпродуции и про урожаи и гибель хрюшек и бурёнок и где они содержаться и их досмотр и про дороги и про сохранение урожаев и про лечение и про учёбу и про милицию лукашенковскую и очень много всякого Добавлю что в 2017 г. за рубеж выехало официально 53 тысячи беларусов по разным причинам учёба работа на ПМЖ на ВНЖ и т.д и т.п. и так же официальные цифры только за один первых квартала 2018 г. уменьшилось население на 7,5 тысяч т.ч. увы это всё просто пока немного я подобрал ...

Ясь

СНІД твой кат, Фугасе,

Раз пра яго ты кажаш праз слова,

Не набліжайся да бабкі Касі,

А то пойдеш на міску вясковага плова

Caша Фу гас

Из далёкой вёски Яська наш родом,

Там много прекрасных, спившихся лиц,

У хаце заусёды пахла серавадародом,

Ясь был большой любитель тухлых яиц

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение