12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Падпаліў жонку

25.02.2019 10:40

3050 праглядаў, 3 каментара

Трагедыяй ледзь не скончыліся сямейная разборка ў Лёзненскім раёне

Здарэнне адбылося 25 верасня мінулага года - паведамляе старшыня суда Лёзненскага раёна праз мясцовую газету. Жанчына затрымлівалася на працы, што выклікала не задавальненне мужа - ён рэўнаваў, званіў ёй каб прыспешыць, ругаўся ў слухаўку. Пры гэтым мужчына быў выпіўшы, што яшчэ больш абвастрала эмоцыі.

Па вяртанні дамоў жанчыну чакаў паўнавартасны скандал. Муж хацеў дабіцца ад яе прызнання ў тым дзе і з кім яна была, а праўда, што тая затрымалася на працы яго не задавальняла. Тады ён вырашыў напужаць яе расправай. Любімы абліў жонку бензінам і стаў пагражаць той палаючай запалкай. Паказанні аблітай пра час праведзены на працы не мяняліся і мужчына кінуў запалку ў бок жонкі. Запалка праляцела міма. А, вось, другая запалка ў жанчыну патрапіла і тая загарэлася. Зразумеўшы, што адбылося - а на судзе мужчына казаў, што і не хацеў падпальваць жонку, а толькі застрашыць - мужчына абліў жонку вадой, што не дапамагло. Тады ён паспрабаваў збіваць вагонь уласным целам, абняўшы жонку. Патушыць жанчыну атрымалася, муж пабег да суседзяў за абязбольваючым і ў гэты час жонка змагла выклікаць хуткую дапамога.

Жонка атрымала апёкі левай рукі, часткі грудзі, шыі, паловы твару і левага вуха. Пра цяжкія траўмы - а гэта менавіта той выпадак - дактары абавязаны паведамляць у міліцыю. Так сямейная сварка дайшла да суда.

Мужчына прызнаў сваю віну і памірыўся з жонкай. Жанчына заступілася за мужа, маўляў, без яго будзе цяжка выхоўваць траіх дзяцей і даглядаць гаспадарку. У выніку тры месяцы арышта, штраф у 735 рублёў і кампенсацыя судовых выдаткаў 344 з не вялікім рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падпаліў жонку

Трагедыяй ледзь не скончыліся сямейная разборка ў Лёзненскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение