Гаворка ідзе пра тое здарэнне, якое адбылося яшчэ 6 кастрычніка ў адной з вёсак Дубровенскага раёна - Следчы камітэт так і не паведаміў у якой вёсцы гэта ўсё адбылося. Некалькі чалавек выпівалі - куды ж такое здарэнне ды без алкаголю - і калі частка субутэльнікаў разыйшлася, паміж застаўшыміся ўзнік канфлікт.
Аргументам для пакрыўджанага 35-гадовага вяскоўца ў канфлікце стала зброя. Ён схадзіў за ёй дамоў і вярнуўся да крыўдзіцеляў. У выніку 41-гадовы субутэльнік быў смяротна паранены і памёр па дарозе ў бальніцу. Другім пацярпелым стаў 16-гадовы хлопец - яго зарад стрэльбы крануў па касацельнай у плячо.
Сам забойца паспрабаваў збегчы з месца здарэння і паспеў выкінуць стрэльбу каля свайго дома ў вадаём. Але знайшлі яго даволі хутка. Высветлілася, што гэта не адзіны "касяк" затрыманага. Раней ён ужо выкарыстоўваў у сварках з аднавяскоўцамі стрэльбу - страляў у бок зняймых, але не патрапіў. Таксама дома ён заховаў не зарэгістраваныя боепрыпасы і выбухоўку.
Цяпер - калі следства скончылася - мужчыну будуць судзіць адразу па трох артыкулах. З моманту затрымання ён знаходзіцца пад вартай.