Раней мы ўжо паведамлялі пра пажар у Оршы па вуліцы Флёрава.У тым пажары жыхары дома 24-а абыйшліся сполахам - найбольш пацярпеў бомж, рэчы якога згарэлі ў падвале.
А, вось, у суседнім Лёзненскім раёне адбылася трагедыя. У суботу 2 лютага каля 11 гадзін вечара загарэўся прыватны дом у вёсцы Альховік. У гэты час у доме знаходзілася гаспадыня дома 1949 года нараджэння. Пасля ліквідацыі пажару яна была знойдзена мёртвай. Як паведамляе сайт МНС, прычына пажару пакуль не высветлена.