У Оршы 7-га сакавіка адбудзецца новы канцэрт Віктара Каліна. Папярэдні ягоны прыезд у наш горад і наогул гастролі ў беларусі суправаджаліся немалым скандалам. Спявак, які адкрыта падтрымлівае сепаратыстаў з марыянеткавых ДНР і ЛНР, падтрымлівае акупацыю ўкраінскіх земляў атрымлівае дазволы на выступы па ўсёй Беларусі, у той жа час, калі беларускія выканаўцы часта сутыкаюцца з супрацівам ідэолагаў, якія адмяняюць канцэрты "за невысокі мастацкі ўзровень". Мастацкую вартасць шансона і палітычныя погляды Каліны цяперашнія беларускія ідэолагі ацэньваюць, відавочна, пазітыўна. Канцэрт у Оршы Каліна прысвячае "міжнароднаму жаночаму дню".
На шэрагу беларускіх сайтаў напісана, што Каліна, маўляў, захаваў беларускую свядомасць, нягледзячы на гады пражывання ў Расеі. Аднак гэта відавочная падмена фактаў. Каліна мае песню "Мы русские", а летась так звярнуўся да слухачоў са свайго афіцыйнага сайту: "Уважаемые друзья и патриоты моей России!"
Адзначым, што папярэдні канцэрт Каліны ў Оршы, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года, праваліўся. На яго набылі зусім мала квіткоў. Аршанскія ж тагачасныя ўлады, нават атрымаўшы ад грамадскасці поўную інфармацыю пра спевака, пра тое, што ён падтрымлівае прарасейскіх сепаратыстаў, усцяж публічна абражае людзей, а таксама напісаў ліст да Лукашэнкі, змясціўшы ў ім хлуслівыя звесткі пра нібыта адмену канцэрту ў Оршы. нагадаем, адмены дабівалася грамадскасць, аднак улады не пайшлі на гэта.