Раней мы ўжо пісалі пра аварыю якая адбылася не далёка ад вёскі Марцюхова ў Талачынскім раёне. Першага сакавіка па трасе М1 на ўчатску дарогі паміж Вялікім Высокім і Марцюховым сутыкнуліся тры аўтамабілі. 32-гадовы кіроўца легкавога Крайслера не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся тут спачатку з фурай Вольва, а потым і з фурай Мэрсэдэс пад кіраваннем 41-гадовага і 24-гадовага кіроўцаў-так здарэнне апісвае Следчы камітэт. У выніку здарэння кіроўцы фураў не пацярпелі, нават машыні іх атрымалі не вялікія пашкоджанні. Затое Крайслер атрымаўся моцна разбіты. Раней гаварылася, што кіроўца Крайслера загінуў на месцы, а двум пасажырам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў - каб дастаць іх з машыны - і хуткай дапамогі. Цяпер Следчы камітэт удакладняе, што пасажыраў было тры. Адзін з іх - 31-гадовы мужчына - на днях памёр у бальніцы. Двое іншых пасажыраў ужо знайходзяцца дома, іх жыццю нічога не пагражае.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце аварыі і шукае сведкаў здарэння.