18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Віцебская мытня злавіла кантрабандыстаў

20.03.2019 21:00

2479 праглядаў, 0 каментароў

Больш за 17 500 кветак спрабавалі завезці з Расеі на тэрыторыю Віцебскай вобласці без суправаджальных дакументаў.

Нелегальны груз руж і альстрамерый перавозіўся ў аўтамабілі "Citroеn", які быў спынены віцебскімі мытнікамі сумесна з супрацоўнікамі Лёзненскага РАУС паблізу расейска-беларускай мяжы ў вёсцы Завольша.

У грузавым адсеку мытнікі знайшлі больш за 17 500 штук руж і альстрамерый. У вадзіцеля адсутнічалі суправаджальныя дакументы, у тым ліку фітасанітарны сертыфікат на гэтую партыю кветак. Такім чынам, Камерцыйная партыя тавару перамяшчалася без законных падстаў, лічыць мытня.

Кошт кантрабандных кветак склала больш за 60 000 рублёў. Па дадзеным факце Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс па частцы 4 артыкула 12.17 КоАП, якая прадугледжвае накладанне на парушальніка штрафу ў памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, паведамляе прэс-служба Віцебскай мытні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Віцебская мытня злавіла кантрабандыстаў

Больш за 17 500 кветак спрабавалі завезці з Расеі на тэрыторыю Віцебскай вобласці без суправаджальных дакументаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение