Здавалася б, за што можа быць заведзена крымінальная справа супраць асобы без вызначанага месца жыхарства? Ды за што за ўгодна, але тое, што справу завядуць за такую дробязь не чакала і сама бамжыха.
Прадстаўнік транспартнай міліцыі Аляксандар Марчанка на сваёй старонцы ў твітары паведаміў, што жанчына 1960 года нараджэння, статус якой у народзе называюць БОМЖ, пры праездзе ў цягніку Віцебск-Орша прад'явіла кандуктару пасведчанне 2 групы інваліда, які быў выпісаны на чужое імя. Супраць жанчыны заведзена крымінальная справа, якая можа пагражаць ёй тэрмінам ад шасці месяцаў да 2 гадоў за падробку дакумантаў.