09:00

+4

4 м/с

980 гПа

12:00

+5

4 м/с

979 гПа

15:00

+7

7 м/с

977 гПа

18:00

+5

9 м/с

977 гПа

21:00

+3

9 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Ледзь не загінуў у балотах (фота)

22.03.2019 07:49

3345 праглядаў, 0 каментароў

Усю ноч міліцыя суседняга раёна шукала маладога чалавека ў лесе

Звычайна сезон пошукаў людзей па лясах у МНС і міліцыі пачынаецца пазней - калі ў лесе з'яўляюцца грыбы і ягады і, адпаведна, людзей становіцца ў лесе больш. Але малады чалавек у Круглянскім раёне ў гэтым годзе зрабіў сапраўдны фальстарт заблукаўшы ўжо 20 сакавіка. 21-гадовы маладзён разам з сябрамі адпачываў на аграсядзібе ў вёсцы Грыбіна, але калі ўся кампанія паехала дамоў, ён чамусці адмовіўся ехаць разам з усімі і пайшоў пешкам.

Пешкам ён пайшоў праз даволі небяспечны балоцісты лес. Калі хлопец зразумеў, што сам ён дарогу ўжо не знойдзе, - да таго ж згубіў у лесе акуляры - то пазваніў сваёй маці. Званок прагучаў амаль а 3 гадзіне ночы. Маці адразу ж перадала інфармацыю ў мясцовы РАУС і пачаліся пошукі. На мабільнік хлопец больш не адказваў.

Толькі раніцай а 9-30 міліцыянты змаглі знайсці хлопца за 5 кіламетраў ад вёскі з якой ён выйшаў. Ісці ён сам ужо не мог, што, магчыма, і ўратавала маладзёну жыццё, бо знайшлі яго каля балота дзе хлопец мог проста патануць. Акрамя стомы ў яго назіралася яшчэ моцнае пераахалоджванне. Да машыны хуткай дапамогі міліцыянты неслі пацярпелага на руках паўтара кіламетры. А медыкі накіравалі хлопца ў бальніцу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Ледзь не загінуў у балотах (фота)

Усю ноч міліцыя суседняга раёна шукала маладога чалавека ў лесе

Люся

[ Комментарий был заблокирован, в связи с нарушением норм сообщества ]

текила

- сначала надо было ПР73 "Фронел"по лысине настучать чтобы больше не ходил куда не надо, а уже потом выносить

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение