Хаця ўжо шмат разоў гаварылася і кожны год паўтараецца, хаця кожны год гінуць людзі і маёмасць, але выпалы травы працягваюцца. Сухая пасля зімы трава можа канешне, загарэцца і самастойна і ад выпадковага ўдзеяння чалавека - выкінуты недапалак, разбітае шкло ад бутэлькі пры яркім сонцы - але нярэдка траву выпальваюць і наўмысна. Гэта старая не бяспечная сельскагаспадарчая традыцыя: раней меркавалася, што так зямля ўгнаяецца і новая трава на ёй расце хутчэй. Насамрэч, выпал травы знішчае насякомых і некаторае насенне, якое ёсць у зямлі не глыбока. А самае страшнае, што кепска кантраляваны выпал травы прыводзіць да пажараў, у тым ліку і з чалавечымі ахвярамі. У гэтым годзе ў краіне ўжо быў выпадак гібелі чалавека ад выпала травы.
Тым не меньш, траву выпальваюць. Першы пажар травы ў нашым горадзе можна было пабачыць днём 22 сакавіка на беразе Дняпра ў Задняпроўі насупраць гарадзішча. Пры гэтым быў моцны вецер, які ствараў яшчэ больш небяспекі.